Антон Качанаў — майстар спорту па паўэрліфтынгу. Ён трэніраваў прафесійных бікіністак, яго падапечныя станавіліся чэмпіёнкамі краіны.

Ён быў збіты ў ноч на 19 снежня. У краме адбылася спрэчка з невядомым мужчынам, які ўдарыў Антона на выхадзе. Траўматычнае падзенне і ўдар галавой прывялі да комы.

«У Антона пералом зводу чэрапа, была цяжкая аперацыя з выдаленнем гематомаў, аперыраваў вядомы нейрахірург Дзмітрый Вееўнік», — паведамілі тады «Нашай Ніве» сваякі Антона.

На яго рэабілітацыю неабыякавыя беларусы сабралі каля 6 тысяч еўра.

Тады ж паведамлялася пра затрыманне таго, хто біў Антона, і пра тое, што праводзяцца следчыя дзеянні. Маці Антона была ў следчай, дзе прагучала слова «патрыёт» у дачыненні да злачынцы. Як ідзе крымінальная справа, невядома.

Пахаваюць Качанава на радзіме ў Баранавічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0