Па яго словах, валавы рэгіянальны прадукт у вобласці за сем гадоў (з 2014 па 2021 гады там кіраваў Мікалай Шарснёў) скараціўся больш чым на 8%. Гэта адзіны рэгіён, дзе гэты паказчык працягвае зніжацца, таксама змяншаюцца аб’ёмы ўраджаю, пагалоўе буйной рагатай жывёлы, вытворчасць малака і яек.

Таксама Лукашэнка сказаў, што 72% сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёна стратныя без дзяржаўнай падтрымкі, а матэрыяльна-тэхнічнай базе АПК востра патрабуецца мадэрнізацыя: колькасць трактароў зменшылася на 10%, а камбайнаў — на 30%.

«Таму даставайце з-пад платоў усё, што можа рухацца і працаваць, і аднаўляйце», — даручыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0