Спатканне прайшло ў СІЗА-3 Гомеля. Калі Статкевіча перавязуць у калонію ў Глыбокім, пакуль невядома. Як расказала Адамовіч у размове са «Свабодай», прысуд у выглядзе 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму на настрой мужа ніяк не паўплываў.

«Я ні хвіліны не сумнявалася, што сустрэнуся з такім жа, добра вядомым мне Мікалаем, — кажа Марына Адамовіч. — Колькі б мы ні былі ў расстанні, пры сустрэчы адчуванне, што не развітваліся ні на хвіліну. Нічога ў ім не памянялася. Мікалай абсалютна такі ж, які быў. Спакойны, ураўнаважаны, перакананы, што гэта ўсё працягнецца вельмі нядоўга».

Спатканне праходзіла ў кабінцы, асобна ад іншых вязняў і іх родных. У Гомельскім СІЗА-3 Статкевіч з мая. Большую частку гэтага часу ён правёў у адзіночнай камеры, з працэсу суддзя яго выдаліў на трэці дзень.

«Для Мікалая не было сюрпрызам тое, што ў яго будзе асаблівы рэжым, — расказвае Марына Адамовіч пра стаўленне Статкевіча да прысуду. — Для яго зразумела, што гэта такая закамуфляваная форма турмы. Спакойна паставіўся. Сказаў, што, верагодней за ўсё, таксама будзе настойваць на адзіночнай камеры для сябе. Абсалютна не хоча, каб побач з ім разьмяшчалі, так скажам, спецыяльна навучаных людзей, якія будуць пісаць кіраўніцтву дакладныя».

Ціханоўскі павярнуўся да суддзі спінай, Статкевіч крыкнуў «Жыве Беларусь». Як агучвалі прысуд у СІЗА-3 Гомеля

Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?