Пра гэта «Дождю» заявіла прадстаўніца міністэрства Марыя Захарава.

Па словах Захаравай, супрацоўнікі пасольства «неаднаразова» наведвалі Папова да вынясення прысуду, а таксама знаходзяцца ў пастаянным кантакце з яго адвакатам.

«Нашы калегі ў Мінску знаходзяцца ў пастаянным кантакце з расійскім грамадзянінам і гатовыя і далей аказваць яму неабходнае садзейнічанне ў рамках наяўнай кампетэнцыі», — сказала яна.

Дзмітрый Папоў быў мадэратарам сацсетак праекта «Краіна для жыцця» Сяргея Ціханоўскага. З чэрвеня 2020 года ён быў за кратамі. У чэрвені 2021 года ён напісаў ліст сваёй сястры, у якім папрасіў Уладзіміра Пуціна пазбавіць яго грамадзянства праз адсутнасць дапамогі з боку Расіі. Ён адзначаў, што насуперак заявам Пуціна пра тое, што «Расія сваіх не кідае», па факце Масква заступаецца за сваіх грамадзян толькі тады, калі гэтая дапамога можа «прынесці палітычныя балы ўладам». Па словах Папова, за год расійскі консул наведаў яго толькі раз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру