Лукашэнка заявіў, што пасля таго, як правесці каляровую рэвалюцыю летась не атрымалася, сталі выкарыстоўваць іншыя рычагі ціску на Беларусь.

— Я вас заўсёды папярэджваў і шчыра казаў: мы не ведаем, які новы рычаг яны будуць выкарыстоўваць для ціску на нас. Але тое, што яны разгарнулі супраць нас гібрыдную вайну, — гэта факт. СМІ, дыпламатычны ціск, палітычны ціск з патрабаваннем неадкладна правесці новыя выбары, выпусціўшы так званых палітвязняў гэтых (яны ў іх і не палітвязні). Але не мы выбары павінны праводзіць, яны прыедуць, правядуць пад эгідай АБСЕ. Вы такія цуды дзе-небудзь бачылі? Каб у якую-небудзь краіну чужынцы прыехалі і правялі выбары! Яны ў нашу цывільную краіну прыедуць праводзіць выбары. Вось іх патрабаванне. Натуральна, я на гэта пайсці не магу, — заявіў Лукашэнка.

Ён дадаў, што нядаўна думаў наконт новых выбараў, але потым перадумаў, паколькі, па яго словах, у грамадстве могуць адбыцца новыя хваляванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0