«Яшчэ раз паўтараю: здраднікам дараваць нельга. Тым, хто спрабаваў перакуліць краіну і здаць яе «туды», ніякага прабачэння не будзе. Мы іх бачым і выяўляем дзясяткамі, а то і сотнямі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Тыя арганізацыі, якія фінансаваліся з-за мяжы і арганізоўвалі пераварот і мяцеж, мы ўсе ліквідавалі. Як бы ні было цяжка, мы ж ведалі, якія будуць наступствы. І яны сёння завылі: «Аднавіце назад!» Яны ніколі не будуць адноўленыя».

У той жа час ён падкрэсліў: «Любыя фонды, любыя арганізацыі могуць у нас існаваць, але займацца канкрэтнай справай на карысць Радзімы. Хай абараняюць хворых, лечаць кавід, хай чарнобыльцам дапамагаюць, жабракам, бяздольным, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, лечаць дзетак і гэтак далей — калі ласка, дарога адкрытая. Хтосьці хоча стварыць фонды — калі ласка».

Лукашэнка таксама выказаўся наконт альтэрнатыўных пунктаў гледжання. 

«Кожны павінен мець свой пункт гледжання, вы і маеце. Я гэта успрымаю як дадзенасць. Але, дарагія мае, усе мы, якія сядзяць тут за гэтым сталом, і кіраўнікі, пра якія я сказаў, абмежаваныя пэўнымі рамкамі — рамкамі кіраўніка. Калі ты хочаш быць абсалютна незалежным і заклікаць да санкцый, ваяваць супраць улады і іншае — вунь яны ў Літве, Польшчы сядзяць, там яшчэ ёсць вакансіі. Адтуль усё больш і больш хочуць назад вярнуцца. Калі ласка, на тыя вакансіі едзьце і там заклікайце да санкцый. Ведаеце, што мы там вас не дастанем, і шэсць ці восем гадоў па новым законе вы не атрымаеце».

«Таму ўсіх гэтых падпісантаў (за альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах) мы павінны бачыць, асабліва калі яны працуюць дзесьці «наверсе», у вертыкалі ўлады. Але сёння іх там лавіць і дапытваць, пытацца з іх — навошта? Няўжо няма чым займацца? Тым больш многія ўжо ў трэці раз пераабуліся. Але тых, хто парушаў закон, штурхаў людзей на парушэнне закона (у нас іх таксама нямала), вось з гэтымі мы павінны разабрацца. Але рабіць гэта трэба акуратна, асцярожна, не павінна быць кампанейшчыны, бо мы зноў ператворымся ад зваротнага ў нейкіх варвараў. І паляцяць нявінныя галовы. Таму нельга дапусціць скажэнні, нельга кідацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0