«Цяпер у Міністэрства замежных спраў няма падстаў меркаваць, што эстонскае дзяржаўнае прадпрыемства або кампетэнтныя ўстановы парушылі ўстаноўленыя санкцыі. Калі абмежаванні стануць больш дакладнымі або зменяцца, іх, вядома, варта перагледзець», — сказала ERR прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Крысціна Отс.

У аўторак выданне Eesti Päevaleht паведаміла, што афіцыйны Мінск, які трапіў пад санкцыі, можа актыўна экспартаваць нафтапрадукты і іншыя тавары праз эстонскія парты, прычым абароты ў гэтым годзе дасягаюць рэкордных паказчыкаў.

Отс патлумачыла, што Эстонія прымяняе санкцыі, прынятыя ААН, ЕС і эстонскай дзяржавай. «У дачыненні да Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць абмежавальныя меры, уведзеныя Еўрапейскім саюзам для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама сектаральныя санкцыі ў розных галінах, напрыклад у фінансавай сферы», — сказала яна.

«Рух тавараў кантралююць мытня Латвіі і падаткова-мытны дэпартамент Эстоніі, а перавозчыкі тавараў праверылі адпаведнасць тавараў санкцыйным спісам і парушэнняў не выявілі», — падкрэсліла Отс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0