Беларусы найбольш глядзяць хентай (японскую парнаграфічную анімацыю), відэа з анальным сэксам і мілф (з удзелам спелых жанчын).

У параўнанні з сусветнымі паказчыкамі, беларусы амаль у 7,5 раза часцей глядзяць рускае порна, і амаль у два з паловай — відэа з фістынгам.

Беларусы глядзяць порна на Pornhub у сярэднім 9 хвілін і 35 секунд. Гэта на 20 секунд менш, чым у сярэднім па свеце, але ажно на 82 секунды даўжэй, чым расіяне.

Па аб'ёме трафіку Беларусь займае 49-е месца. Сярод лідараў: ЗША, Вялікабрытанія, Японія. Польшча займае 13-ы радок, Украіна — 14-ы радок, Расія — на 18-м месцы.

Самыя папулярныя запыты беларусаў: «рускае», «лесбі», «анімэ», «бдсм» і «мілф».

Самай папулярнай порназоркай сярод беларусаў з'яўляецца расіянка Eva Elfie.

А на агульнай карце можна паглядзець, якія катэгорыі найбольш папулярныя ў розных рэгіёнах Зямлі. Як бачна, у Расіі, як і ў Беларусі, у топе хентай, а вось ва Украіне і Польшчы больш за ўсё глядзяць порна са спелымі жанчынамі. 

 Артыкул пра шмаравідла стаў самым чытаным на NN.by за год

Малы беларуска-беларускі слоўнік сэксуальных паняццяў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
2
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру