• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Культура
Фота 3 з 4

«На Каляды» Вольгі Якубоўскай

19.12.2021 / 09:00

«Мы маем справу з татальнай забаронай на рэфлексію». Сяргей Будкін — пра пазітыўныя і негатыўныя вынікі года ў культуры

На сёння 74 дзеячы культуры знаходзяцца за кратамі. Многія былі вымушаныя з’ехаць за мяжу, каб працягваць творчасць. Але ў 2021 у беларускай культуры былі і пазітыўныя навіны. Акурат пра гэта і пагутарылі з кіраўніком Беларускай рады культуры, стваральнікам Tuzinfm.by Сяргеем Будкіным. А таксама пра падполле, новы ўзровень «чорных спісаў», жывучасць беларускай мовы і звальненні ў арт-сектары.

Сяргей Будкін

«Творцы вымушаныя занырваць на такі ўзровень іншасказальнасці і падпольнасці, адкуль іх цяжка дастаць»

«Наша ніва»: Шмат беларускіх артыстаў цяпер выступае за мяжой — той жа Лявон Вольскі, Naviband, «Петля пристрастия». Там жа паказваецца фільм «Кураж» Аляксея Палуяна і прэзентуецца новая кніжка Уладзіміра Някляева. Гэта толькі частка прыкладаў. А наколькі сёння жывое культурнае жыццё ў самой Беларусі, на ваш погляд?

Сяргей Будкін: Тое, што адбываецца за мяжой, можа бянтэжыць і злаваць тых, хто застаецца ў Беларусі, бо для кагосьці гэта як баль падчас чумы. Але, спрабуючы захаваць раўнавагу, магу сказаць: імпрэзы ў іншых краінах на плюс усім беларусам, таму што гэта трымае беларускае пытанне на парадку дня, прасоўвае нашу культуру. Урэшце, самім творцам гэта дае нейкую энергію і натхненне. 

Я атрымліваў шмат прыватных водгукаў ад артыстаў кшталту «мы не хочам нічога рабіць-выстаўляць-пісаць-даваць канцэрты».

Удалося хоць крыху пераламіць гэтую сітуацыю. Тое, што культурныя падзеі працягваюцца, дэматывуе нашых апанентаў. Ды і праходзяць яны не проста, каб паспяваць і патанчыць.

Кожнае дзеянне, акцыя, канцэрт даюць канкрэтны плён. Прынамсі, у межах нашага праекта анлайн-канцэртаў «Артысты перамогі» сабраныя грошы ішлі на падтрымку сем’яў палітвязняў і іншыя патрэбы рэпрэсаваных.

Што тычыцца сітуацыі ў самой Беларусі, мы і раней былі сведкамі падпольных канцэртаў і пастановак — таго ж Свабоднага тэатра, пакуль ён яшчэ граў у Мінску. Але цяпер пачаўся зусім іншы ўзровень падполля: я ведаю, што творцы працягваюць сваю дзейнасць і часам нават не ведаюць пра існаванне адно аднаго.

Інфармацыя распаўсюджваецца ў сакрэтных чаціках у зусім маленькіх групах, узровень шыфравання вельмі высокі.

Я размаўляў з музычным крытыкам Арцеміем Троіцкім і выпытваў у яго падрабязкі таго, як чыста ў тэхнічным плане праходзілі падпольныя канцэрты ў савецкія часы, у тым ліку ў яго кватэры. І ён казаў, што нават тады было нейкае адчуванне свабоды.

У нашых умовах, калі да цябе могуць уварвацца ў кватэру, на пару, на працу, выцягнуць проста са сцэны, у фраку, як Паўла Гонцу, кіраўніка мужчынскага хору «Унія», і наўпрост так адвезці ў ізалятар, не даводзіцца казаць пра нейкі ўзровень свабоды. Нават тое, што мае хоць нейкія парасткі, зачышчаецца.

Творцы вымушаныя занырваць на такі ўзровень іншасказальнасці і падпольнасці, адкуль іх цяжка будзе дастаць. У любым выпадку добра, што нават у такіх умовах нічога не спыняецца. Хай гэта і прамаўляецца эзопавай мовай, таемна ці робіцца пакуль у шуфляду.

«НН»: Чорныя спісы ў сферы культуры — не навінка для Беларусі. Чым сённяшняе іх ужыванне, акрамя маштабаў, адрозніваецца ад практыкі 2004, 2006, 2011 гадоў?

СБ: У тыя гады падавалася, што горш няма куды. Але ўзровень нейкага здзіўлення, агаломшвання працягваецца. Ну вось, напрыклад, з агучанымі ўжо прысудамі гурту Irdorath.

Раней тое, што ты вядомы музыка, артыст, трошкі дапамагала ў плане бяспекі. Вельмі рэдкімі былі моманты затрымання музыкаў канкрэтна за іх творчую дзейнасць, а не як удзельнікаў акцый.

На сёння мы маем справу з татальнай забаронай на рэфлексію, свабоду думкі. Згадайце тую ж сітуацыю з выставай пра медыкаў «Машына дыхае, а я — не», якую рабіла Таццяна Гацура-Яворская. Гэта была проста рэфлексія з нагоды падзей, што закранулі кожнага ў краіне. 

Тое, што з намі адбылося, для мяне стане ў адзін шэраг з Курапатамі, Другой сусветнай і Чарнобылем. Таму мы павінны пра гэта размаўляць, выказвацца, дыскутаваць, але яшчэ не прыйшоў час, напэўна…

Нам забараняюць чытаць, пісаць, спяваць, маляваць, танчыць, і гэта, канечне, проста нейкі жах. Мы апынуліся ў абсалютнай антыўтопіі, і тут ужо нецікава будзе Кафку з Оруэлам перачытваць, таму што сённяшняе пакаленне на свае вочы ўбачыла, што гэта не мастацкая выдумка. 

«НН»: Больш-менш медыйных закранула ў першую чаргу, але не грэбуюць судзіць і нікому раней невядомых, здавалася б. Як было з рэперам nokrolik (Яўгенам Пятровым) за іранічную песню «Лукашэнка, сыходзь».

СБ: Спроба патлумачыць, чаму гэта ўсё робіцца, яшчэ з часоў існавання першых чорных спісаў, няўдзячная. Таму што гэта робяць людзі, якія раслі на іншым культурным полі, у іх закладзеныя абсалютна іншыя культурныя коды, нам з імі на гэты конт не паразумецца.

Я неаднаразова казаў, што сённяшняя трагедыя стала магчымай у тым ліку, таму што не прапрацавалі тэму Курапат, не прызналі трагедыю на дзяржаўным узроўні. І ў прынцыпе не думалі пра культуру з самага пачатку будавання незалежнасці краіны.

Калі б тыя ж сілавікі гадаваліся па нармальнай школьнай праграме і да іх даходзілі раўназначна творы Уладзіміра Арлова, Лявона Вольскага, то такіх маштабаў трагедыі не было б.

Спачатку бралі самых актыўных, тых, хто выказаў сваю думку. Другой хваляй узяліся за тых, хто стаяў побач і спачуваў. У трэцюю хвалю звальненняў з дзяржаўных устаноў мы назіраем, што рэпрэсіі чапляюць нават тых, хто можа сабе і думаў нешта, але ціха, пра сябе ў курылках.

Можна прагназаваць і далейшыя хвалі, таму што машына рэпрэсій сама спыніць сябе не зможа, яна накіраваная на захаванне самой сябе, на ўтрымліванне ўсіх у страху.

Цяпер ужо і самацэнзура не дапаможа: такая рэчаіснасць, у якой мы жывём. Кожны ў ёй вінаваты. Нехта — у маўчанні, ігнараванні праблем, нехта ў тым, што зрабіў менш, чым мог. У тым ліку я магу сказаць гэта пра сябе.

«НН»: Якраз пра віну. Лічыцца, каб самыя медыйныя людзі больш актыўна выказвалі сваю пазіцыю — той жа Міхалок ці Корж, — нешта магло быць інакш.

СБ: Натуральна, у мяне была злосць на некаторых творцаў. І я нават пісаў камусьці, хто маўчаў, ад каго хацелася атрымаць хоць нейкую рэакцыю, бо з іх песнямі людзі ішлі невядома на што (аказалася, што на гады калоніі і на смерць).

Але кожны вырашае сам, на якім узроўні гучнасці яму вяшчаць і ці ўключаць яе ўвогуле. І, з іншага боку, ёсць людзі, якія ўжо сваё слова сказалі. Патрабаваць ад іх паўтарыць нешта праз пяць год, дзесяць, мне падаецца дзіўным.

Мы самі мусім вяртацца ў тым ліку да таго, што было агучана папярэднікамі. Мусім вывучаць досвед стагоддзяў. Я тут кажу пра інтарэс да сваёй гісторыі, культуры і ў прынцыпе разумення, што з чаго расце. Ад неадукаванасці шмат чаго адбылося ў тым ліку.

Калі і могуць быць нейкія закіды тут, то да тых, хто пайшоў па заганным шляху і падтрымаў гвалт. Пра тых, хто працягвае абслугоўваць рэжым, маючы перад вачыма ўсе звесткі пра сітуацыю.

«Звальненні закранулі вялікую колькасць дзяржаўных устаноў культуры»

 

«НН»: Беларуская рада культуры нядаўна распачала збор інфармацыі пра палітычны ціск на дзеячаў культуры. Колькі людзей падзялілася гісторыямі звальненняў ці пагрозай?

СБ: Звальненні закранулі вялікую колькасць дзяржаўных устаноў культуры.

Вядома, што яны адбыліся ў:

  • Полацкім дзяржаўным універсітэце,
  • Гарадзенскім абласным тэатры лялек,
  • Нацыянальным гістарычным музеі,
  • БДУКІМ,
  • Дзяржаўным акадэмічным ансамблі танца,
  • Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета,
  • Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры,
  • Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі,
  • Гарадзенскім абласным драматычным тэатры,
  • Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў,
  • Беларускай акадэміі музыкі,
  • Беларускай дзяржаўнай філармоніі,
  • Новым драматычным тэатры,
  • Тэатры-студыі кінаакцёра,
  • Літаратурным музеі імя М. Багдановіча,
  • Жодзінскім краязнаўчым музеі,
  • у цэнтрах культуры Полацка і Слаўгарада,
  • Палацы Рэспублікі,
  • на Беларусьфільме,
  • Белтэлерадыёкампаніі.

Але тут ёсць нюанс. На сёння мы маем інфармацыю, што рыхтуецца як мінімум каля 300 звальненняў ва ўстановах культуры, але рэальных анкет ад людзей пакуль атрымалі 44. Таму што з людзьмі цяпер вядзецца праца.

Рэжыму патрэбная легітымнасць любым коштам, і гэта адзін з інструментаў выбівання гэтай легітымнасці. На пагрозу звальнення кожны рэагуе па-рознаму, да кожнага падбіраецца персанальны падыход: камусьць могуць загадаць выдаліць пост, зняць подпіс, данесці на сваіх калег і гэтак далей. 

Гісторый такіх вельмі шмат, абагуліць іх цяжка, але далёка не ўсе пакуль гатовыя пра такое расказваць: людзі баяцца нават проста запаўняць гугл-формы, выходзіць на сувязь праз месенджары, якія лічацца бяспечнымі.

Атрыманых анкет мала, і я не ведаю, ці стане выбарка рэпрэзентатыўнай. Але ў любым разе мы абагулім тое, што атрымалі і давядзём да арганізацый, якія абараняюць правы артыстаў ва ўсім свеце, структур ААН і еўрапейскіх інстытутаў. 

«НН»: Людзей звальняюць, але нават у той жа Купалаўскі дагэтуль не могуць набраць супрацоўнікаў (9 снежня ладзіўся чарговы кастынг артыстаў), і як тады працаваць?

СБ: Ну, па-першае, рэжыму цяпер усё адно не да культуры. Хаця так і было: дзяржава не стаяла на беларускім культурным падмурку, адсюль і працэсы разбурэння грамадства, руйнаванне ўсіх інстытутаў. 

«НН»: Заслужаным артыстам нармальна выступаць на адкрыцці алкагольнай крамы?

СБ: Тое, што артысты заўжды падзараблялі на карпаратах, на нейкіх забаўляльных мерапрыемствах, па-мойму, не сакрэт ні для каго. Умоўна, той жа Вольскі стварыў спецыяльны праект «Крамбамбуля» пад гэтую справу, і гэта не выклікала ніякіх пытанняў (хіба толькі ў самых алдовых прыхільнікаў).

Але ў сённяшніх умовах, калі баліць усім, кожнае публічнае з’яўленне людзей, якія зрабілі выбар на карысць рэжыму, у такім кантэксце смешнае і дзікае. Нехта ж проста маўчыць, а нехта выстаўляе сябе ў абсалютна непрэзентабельным выглядзе, заганяючы ў кут у разрэзе будучыні. 

«Беларуская мова і творцы зноў прадэманстравалі сваю жывучасць»

«НН»: Андрэй Янушкевіч расказаў, што апошні год павялічыў колькасць чытачоў беларускамоўных кніг у тры разы, але паралельна ліквідаваліся беларускія арганізацыі, зачыняліся крамы з нацыянальнымі падарункамі і рэчамі. Куды ўсе гэтыя працэсы прывядуць?

СБ: Беларуская мова і творцы, прынамсі, зноў прадэманстравалі сваю жывучасць. Яшчэ з савецкіх часоў беларускамоўны чалавек (а ў 90-я пагатоў) выклікаў пытанні ў дзяржавы, таму што лічыўся чужым для сістэмы.

І, натуральна, гэтая лінія працягваецца. Бяда рэжыму ў тым, што яму няма на што абапірацца. Нават з агульнавядомымі класікамі, якіх шануюць з абодвух бакоў, праблема. Юбілей таго ж Максіма Багдановіча адзначалі ў прынцыпе ўсе, але вось з відэаверсій канцэртаў на БТ выкрэсліваюць яго «Пагоню». І гэтае карэктаванне гісторыі незразумелае.

«Пагоня» ў выкананні «Вольнага хору»

Яны рэжуць самі сябе, напрыклад, з тым жа фільмам пра Купалу. І атрымліваецца, што вось яны адрэзалі Купалу ад сябе, трошкі Багдановіча, Быкава цалкам, і хто тады застаецца ў іх? Калі казаць пра сучаснасць, то яны таксама нічога няздольныя прапанаваць, акрамя зусім трэшаку, які разыходзіцца на мемы. На чым яны будуць выхоўваць «сваіх» людзей? На рускай культуры? Тады навошта казаць пра дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі?

Відавочна, што мяч на нашым баку. І няхай многае пакуль пішацца ў стол, не паказваецца на тэрыторыі Беларусі, важна, што гэта варыцца і аднойчы спрацуе. Цяжка ўявіць, якая колькасць класных твораў з’явілася ў адных толькі палітвязняў. Хутка вось будзе прэзентацыя праекта, аўдыяальбома з вершамі Андрэя Скурко. Засталося толькі зацвердзіцца з ім наконт назвы.

«НН»: Вы ведаеце дакладна, што творцы пішуць у стол? У 2021 годзе сапраўды было адчувальна менш музычных рэлізаў і прэм’ер у параўнанні з 2020-м, і можа скласціся ўражанне, што творчасць у спячцы.

СБ: Ясна, што летам — восенню 2020-га мы атрымалі эмацыйны ўсплёск, і тады з’явілася неймаверная колькасць твораў.

Некаторыя з іх, дарэчы, ужо недаступныя — людзі выдаляюць «сляды». Але пасля эмацыйнага ўздыму надыходзіць час захаваць сябе, падумаць. І цяпер акурат такі час.

Я не бачу нічога кепскага ў тым, што чалавек залягае на дно. Магчыма, ён набярэцца сілаў, каб далей выбухнуць. У Беларусі пакуль няма гучных падзей, яны фактычна немагчымыя ў сённяшніх умовах у плане публічнай прэзентацыі і эмацыйнасці. Але абавязкова прыйдзе наступны этап.

«НН»: У 2020 годзе ты сам называў сімвалам года песню «Правілы» групы Nizkiz. А які твор характарызуе 2021?

СБ: Мне, насамрэч, цяжка аддзяляць 2020 ад 2021, бо год як пачаўся для мяне 9 жніўня, так і цягнецца. Я магу казаць пра тыя праекты, да якіх так ці інакш мела дачыненне Беларуская рада культуры: фізічна немагчыма сачыць за ўсім навокал.

За час працы мы падтрымалі 82 творчыя праекты ў сферы культуры. Адны з самых паспяховых — казкі з Маляванычам, якія перараслі ў самастойны ютуб-канал «Бэйбус». Там паступова будзе з’яўляцца кантэнт для дзетак самых розных узростаў.

Мы дапамаглі са стартам дуэта «Красная зелень» — ён пайшоў добра, бо патрэбныя розныя эмоцыі: калі жыць толькі ў скрусе і гараванні, то проста доўга не працягнеш.

З падзеяў вылучу нашу кампанію па БТ і выключэнне яго з Еўрапейскага вяшчальнага саюза, праз што Беларусь не можа браць удзелу ў Еўрабачанні. Тое самае з ціскам на «Псеўдалістапад», які пазбаўлены цяпер міжнароднай акрэдытацыі.

З сусветных акцый адзначу «Ноч расстраляных паэтаў». Хоць у Курапатах яна і прайшла ўмоўна, але разраслася па свеце. Як і міжнародны тыдзень беларускай культуры: імпрэзы і акцыі дыяспар. Выхад кнігі «Нерасстраляныя» таксама адбыўся ў гэтым годзе!

Калі яшчэ згадваць культурныя падзеі года, то гэта і сусветны пракат стужкі Аляксея Палуяна «Кураж». Натуральна, з сённяшнім часам будуць таксама асацыявацца карціны Вольгі Якубоўскай і Руфіны Базловай. На іх аснове калісьці будуць выкладаць пра тое, што здарылася ў 2020-21 гадах. 

«На Каляды» Вольгі Якубоўскай

Шмат класных рэлізаў было, але мне іх цяжка расставіць па месцах. Класныя альбомы выдалі «Крама», «Петля пристрастия», РСП, Dlina Volny, Аня Хітрык, Паліна Дабравольская (Chornabrova). І маё вялікае захапленне выклікалі фіналісты «Заспявай-7». Конкурс уласна і падараваў нам галоўны трэк 2021 «Месяц» Паліны і Кеціваны.

Вядома, гэта далёка не ўсё, што з’явілася на свет у гэтым годзе.

«НН»: А як дарэчы рухаецца справа з народным напісаннем калыханкі новай Беларусі?

СБ: Калі мы аб’яўлялі конкурс вершаў для калыханкі, была боязь, што людзі не адгукнуцца, бо не да калыханак цяпер. Але ўжо ёсць выбар вельмі годных тэкстаў — вочы разбягаюцца. І мы чакаем, як і было агучана, усіх варыянтаў да 1 студзеня. Музыку да слоў пераможцы запіша дуэт VAL.

Праца Руфіны Базловай, прысвечаная палітзняволенаму Ігару Банцару

«НН»: Cтрата 2021 года ў культуры для вас — гэта?

СБ: Відавочна, гэта смерці людзей, звязаных з культурай. Дакладна Вітольд Ашурак і Сяргей Філімонаў. Калі задумацца, гэта і асуджаныя творцы, і тыя, хто цяпер сядзіць у чаканні суда. Ігара Банцара вось марынавалі ў карцары.

Алесь Пушкін невядома за што за кратамі з сакавіка. З гэтым масівам цяжка працаваць у плане вылучэння самага горшага. Суткі за свечку ў акне — гэта таксама трагедыя.

Беларускае грамадства неяк хутка прызвычайваецца да такіх фактаў: суткі — гэта ўжо як шчасце нейкае, будзённасць. Але нам трэба старацца прытрымлівацца нармальнасці і адэкватнасці ў ацэнцы такіх падзей.

Мне цяжка вылучыць сярод сотняў выпадкаў рэпрэсій, ператрусаў, прысудаў нешта самае трагічнае. Таму што трагедыя адбываецца з усімі намі. Прычым я думаю, што і ў сем’ях тых, хто рэпрэсуе. Не магу паверыць, каб дома ва ўмоўнага суддзі, які раздае налева і направа вялікія тэрміны невінаватым людзям, было ўсё спакойна. Гэта агульнанацыянальная трагедыя, і вылучаць канкрэтныя выпадкі ўсё ж будзе няправільна.

«Штуршок для стварэння беларускага інстытута мецэнацтва»

«НН»: Як сёння ідуць справы з данатамі?

СБ: Механізм данатаў не разлічаны на доўгую перспектыву. Калі мы запускалі фонд культурнай салідарнасці, быў разлік, што ўсё скончыцца хутка і мы вернемся дадому да канца года.

Але калі ўсё зацягнулася і стала зразумела, што трэба думаць над доўгатэрміновымі праектамі падтрымкі, тады мы і сталі Радай.

Колькасць задач і іх маштабы разрасліся, трэба было браць адказнасць за доўгатэрміновае развіццё і спрыянне культуры. Напрыклад, наладжванне арт-рэзідэнцый — часовага выезду творцаў з Беларусі. Каб яны не проста сядзелі ў дэпрэсіі, а выязджалі і нешта стваралі, натхняліся.

Я спадзяюся, што ўсе намаганні дадуць штуршок для стварэння беларускага інстытута мецэнацтва ў будучыні.

Шмат людзей заахвоцілася падтрымліваць беларускую культуру і канкрэтныя праекты на сталай аснове. Спадзяюся, гэты інтарэс працягнецца і ў мірны час, таму што ў культуры вельмі шмат залежыць ад цікаўнасці з розных бакоў — і ад дзяржавы, і ад простых людзей.

«НН»: Якія праекты вы будзеце развіваць надалей у першую чаргу?

СБ: На наступны год запланаваная праца на трох узроўнях. Першы і самы галоўны для нас усіх — захаванне рэсурсаў: каб нашу культуру не знішчылі канчаткова і яна працягвала развівацца нават у такіх складаных умовах.

Тут не толькі гаворка пра данаты, але і пра праграмы спрыяння рэалізацыі арт-праектаў. Праца на гэтым узроўні прывядзе да стварэння Рэсурснага цэнтра беларускай культуры.

Другі ўзровень — гэта прасоўванне нашай культуры і ўтрымліванне беларускага парадку дня ў свеце. Той жа міжнародны тыдзень беларускай культуры, я спадзяюся, стане сталай каляндарнай з’явай. Гэта добрая нагода расказаць пра саміх сябе. Праца на гэтым узроўні прывядзе да стварэння Інстытуту прамоцыі беларускай культуры.

І трэці ўзровень працы — наладжванне сувязяў унутры супольнасці, стварэнне камунікацыйнай пляцоўкі. У нас будзе нешта накшталт мадэлі культурніцкага сойму.

«НН»: На колькі хопіць высілкаў — і вашых, і падполля — працягваць сваю справу, калі з новай Беларуссю зацягнецца?

СБ: Цяжкае пытанне, таму што сапраўды займацца гэтым паслядоўна каштуе шмат чаго. Але пакуль вынікі нашай дзейнасці сведчаць, што ўсё недарма.

Хаця б ёсць разуменне, да чаго мы ідзём. Не да таго, вядома, каб Рада аднойчы стала Мінкультам. А каб на будучы Мінкульт Рада мела ўплыў і не давала яму тых паўнамоцтваў, якія Міністэрства мае цяпер: з яго падтрымкай выключна лаяльных рэжыму, з карупцыяй.

На сёння мы гатовыя ўкладаць энергію ў падтрымку і захаванне культуры, практычна адмовіўшыся ад усіх сваіх іншых праектаў. А вось на колькі хопіць сілаў — гэта, акурат, інтрыга 2022 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна
Памёр ураджэнец Мінска, стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман. Яму быў 101 год
40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці
У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст»
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын 4
Нямецкі міністр заявіла, што «не дазволіць Пуціну забраць Чэхава»
Лукашэнка: Наш удзел у гэтай спецаперацыі мною вызначаны даўно 1
У нядзелю ў Мінску перакрыюць два праспекты. Глядзіце, дзе нельга будзе праехаць
Брытанская разведка расказала пра планы расіян па псеўдарэферэндуме ў Херсонскай вобласці
Каця Пытлева: У мяне рак 9
Літва назвала колькасць беларусаў з ВНЖ і працоўнымі візамі. Лічбу можна параўнаць з цэлым горадам
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры
Паглядзелі, як беларусы ратуюцца ад спёкі на азёрах ФОТЫ
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Рэцэпт на выхадныя. Бульбяны гратэн — простая страва для летняй вячэры
Як ратаваць бульбу ад каларадаў? Вось некалькі рашэнняў без кроплі хіміі 1
Як размарозіць курыцу і не атруціцца?
Колькі жанчын на гэтым малюнку? Мала хто ведае адказ 2
Спорт
Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Здарэнні
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 2
Недасведчаны кіроўца пратараніў будынак у раёне Камароўкі
Невядомы запіхвае жывога лебедзя ў багажнік аўто на расійскіх нумарах ВІДЭА 5
У Мінску сутыкнуліся два «Лэнд Роверы»
На папулярным у Егіпце курорце акула напала на жанчыну. Тая загінула
ДПК: Два чалавекі спрабавалі незаконна трапіць ва Украіну
У Мінску мужчына напаў на школьніцу з шарыкавай ручкай
Карысная інфа
Спёка ў Беларусі ставіць рэкорды 1
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Горача? У аўторак увогуле да +36°С. Аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Хатнія сродкі ад сонечных апёкаў — простыя і эфектыўныя. Адразу ж паменшаць боль
У чым карысць клубніц і ў якіх абʼёмах іх варта есці
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Плакаць — карысна, але рабіце гэта правільна
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
Вядомы мінскі архітэктар прадае сваю кватэру ў цэнтры Мінска — інтэр'ер захапляе ФОТЫ 1
Пратэсты ва ўзбекістанскім Каракалпакстане перамаглі — рэгіён не будуць пазбаўляць ранейшай аўтаноміі
Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўрасаюза скараціўся на чвэрць
Меркаванні
Народзе, «Наша Ніва» зноў адкрывае каменты. Вось чаму і вось якія механізмы бяспекі 11
У чым сёння праяўляецца незалежнасць Беларусі? На колькі яна пахіснулася? Ці слушна казаць пра акупацыю? Спыталі ў палітолагаў 3
Таццяна Гацура-Яворская: Бачу два траўмаваныя народы 1
«…эсбэушные уши торчат». Як «СБ. Беларусь сегодня» не зразумела, адкуль у «Нашай Нівы» інфармацыя 4
Гісторыя
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
Культура
«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна
40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці
Памёр ураджэнец Мінска, стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман. Яму быў 101 год
У Копысі паставілі помнік Купалу аўтарства кітайскага скульптара. Пра падабенства можна спрачацца
У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст»
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Каханне і сэкс
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Свет
Брытанская разведка расказала пра планы расіян па псеўдарэферэндуме ў Херсонскай вобласці
Куды паехаць. Закапанэ і польскія Татры — горы і шалёныя панарамы 1
Нямецкі міністр заявіла, што «не дазволіць Пуціну забраць Чэхава»
Літоўскія чыгуначнікі ў афіцыйным лісце паслалі рускіх хакераў следам за рускім караблём
МЗС Польшчы параіла сваім грамадзянам пазбягаць паездак у Беларусь па «бязвізе» 1
Расія не можа супакоіцца, што боршч прызналі ўкраінскім. Кіраўнік МЗС Латвіі адказаў МЗС РФ на мове, якую тое разумее
Улады Узбекістана затрымалі «арганізатараў» пратэстаў і западозрылі знешняе умяшанне ў Каракалпакстане
Галоўнае
Народзе, «Наша Ніва» зноў адкрывае каменты. Вось чаму і вось якія механізмы бяспекі 11
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 2
Шайгу далажыў Пуціну аб захопе Луганскай вобласці
Украінская армія нанесла дзясяткі удараў і знішчыла ваенную базу расіян у Мелітопалі
Няўзораў: Не бамбіце — і небамбімы будзеце. Расійскі журналіст пракаментаваў выбухі ў Белгарадзе
Усяго патроху
Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын 4
У чым сёння праяўляецца незалежнасць Беларусі? На колькі яна пахіснулася? Ці слушна казаць пра акупацыю? Спыталі ў палітолагаў 3
Вядомы мінскі архітэктар прадае сваю кватэру ў цэнтры Мінска — інтэр'ер захапляе ФОТЫ 1
«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна
Фота / Відэа
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»
Апытанка
Самае чытанае
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Лукашэнка: Наш удзел у гэтай спецаперацыі мною вызначаны даўно 1
Каця Пытлева: У мяне рак 9
Вядомы мінскі архітэктар прадае сваю кватэру ў цэнтры Мінска — інтэр'ер захапляе ФОТЫ 1
Гайдукевіч пералічыў гей-клубы Вільні. Пасля ўдакладніў: Літва памірае, а я звышнатурал! 10
Самае лайканае
«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе
«…эсбэушные уши торчат». Як «СБ. Беларусь сегодня» не зразумела, адкуль у «Нашай Нівы» інфармацыя 4
Добраахвотнік Ігар «Янкі» Номан: Калі вайскоўцы з Беларусі ўвойдуць ва Украіну, справіцца з імі будзе лягчэй, чым з буратамі
Нязломная Літва. Як Вільня трымае жорсткі курс у адносінах да Масквы і атрымае самы сучасны завод паўправаднікоў у Еўропе
CNN: Украіна стала паспяхова прымяняць сістэмы HIMARS для нападаў на расійскія камандныя пункты 1
Гарачыя тэмы
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
Лукашэнка: Наш удзел у гэтай спецаперацыі мною вызначаны даўно 1
Каця Пытлева: У мяне рак 9
Алег Гайдукевіч прызнаўся, што развёўся з жонкай
«200 чалавек у лісце чакання». Архітэктурная студыя яшчэ не дарабіла стылёвыя домікі на Браславах, а туды ўжо чарга — расказваем, што за ажыятаж 1
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць
У доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадаюць кватэру Прытыцкага. Як там усярэдзіне і што па кошце?
«Аленка, яны мяне забіваюць!» Палітвязня Гундара прывялі ў суд у адных трусах і прыкавалі да клеткі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх