20.12.2021 / 12:00 Бел / Łac / Рус У Магілёве ратавальнікі выцягнулі з Дняпра рыбака ВІДЭА Мужчына рыбачыў на Дняпры ў нядзелю. Па тонкім лёдзе ён перасоўваўся на надзіманай лодцы. Выйшаў з яе — і праваліўся ў палонку. 112.by На дапамогу спачатку кінуўся знаёмы. Ён кінуў таварышу вяроўку і утрымліваў на паверхні вады да прыезду ратавальнікаў. Работнікі МНС выцягнулі мужчыну на бераг і перадалі медыкам.