DPA

DPA

Ажно да запуску ў вытворчасць спецыфічнай вакцыны Moderna разлічвае змагацца з амікрон-штамам з дапамогай бустарных прышчэпак. Кампанія ўжо выпрабавала эфектыўнасць рэвакцынацыі супраць «амікрона». Паводле апублікаваных вынікаў даследавання, колькасць антыцелаў пасля паўторнага ўколу павялічваецца ў дзясяткі разоў.

«Ухвалены цяпер бустар вакцыны мРНК-1273 памерам 50 мікраграмаў павышае ўзровень антыцелаў, што нейтралізуюць «амікрон», прыблізна ў 37 разоў у параўнанні з іх ўзроўнямі да ўвядзення бустара», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, кампанія выпрабоўвае і бустар падвойнага аб'ёму, калі пацыенту ўводзіцца адразу сто мікраграмаў прэпарату. Такі ўкол, згодна з праведзенымі выпрабаваннямі, на 29 дзень пасля ін'екцыі павялічвае лік антыцелаў у 83 разы. Сур'ёзных пабочных з'яў кампанія не выявіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0