Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Следчыя сцвярджаюць, што 1 верасня гэтага года чацвёра мужчын і тры жанчыны ва ўзросце ад 28 да 51 года ўначы размалявалі фарбамі чырвонага і чорнага колераў 82 упакоўкі сена. Мясцоваму аграпрадпрыемству ААТ «Крутагор'е-Петкавічы» гэтым нібыта былі нанесеныя страты ў памеры больш чым на 1,5 тысячы рублёў. Для кампенсацыі шкоды накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных.

Судзіць мінчан будуць паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса («Злоснае хуліганства»). Максімальны тэрмін па ім — 6 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0