Цяпер самаізалявацца мусяць людзі, што маюць кавід. Патрабаванне аб самаізаляцыі для кантактаў першага і другога ўзроўняў выключанае з пераліку.
«У мэтах павышэння эфектыўнасці лячэння і медыцынскага назірання пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 на амбулаторным этапе, максімальнага выяўлення пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 сярод асоб з клінічнай сімптаматыкай вострых рэспіраторных інфекцый, пастановай адменена знаходжанне ў самаізаляцыі кантактных асоб 1 і 2 узроўняў. Таксама, у сувязі з нізкім узроўнем захворвання інфекцыяй COVID-19 сярод асоб, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь з краін так званай «чырвонай зоны», адмененае знаходжанне ў самаізаляцыі і асоб, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь» — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.
Такім чынам, пастановай прадугледжана — знаходжанне ў самаізаляцыі толькі асоб (грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства), якім выстаўлены дыягназ — інфекцыя COVID-19.
Новыя правілы набудць моц заўтра, 22 снежня.





