«Аднаму з супрацоўнікаў пасольства былі нанесеныя сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні, спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога. Ва ўстанове аховы здароўя дыягнаставаны пералом носа, страсенне мозгу лёгкай ступені і траўматычны пералом зуба», — зазначалася ва ўчорашняй заяве МЗС.

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа на якім можна ўбачыць групу мужчын, якія сабраліся ля будынка ў лонданскім раёне Кенсінгтан. Адзін з іх патрабуе, каб Лукашэнка сышоў, чутная нецэнзурная лаянка. Самога моманту збіцця на відэа няма.

Днём 19 снежня каля будынка пасольства сапраўды праходзіла акцыя пратэсту, але яна завяршылася без здарэнняў і да інцыдэнту.

У нападзе МЗС Беларусі абвінаваціла «радыкальную эмігранцкую групоўку «Надзея»». Гаворка вядзецца пра супольнасць беларусаў у Вялікабрытаніі, якая выступае за спыненне рэпрэсій і новыя выбары ў Беларусі. У ёй налічваецца 600 чалавек.

У самой «Надзеі» Бі-бі-сі заявілі, што не маюць ніякага дачынення да інцыдэнту. «Мы асвятляем акцыі, але не з'яўляемся арганізатарам кожнай. Мы не ведаем, хто ўчыніў правакацыю — гэтым будзе займацца паліцыя і шукаць вінаватых людзей па камерах», — сказала адна з прадстаўніц супольнасці.

Яна дадала, што прыйшла ў жах ад гэтай навіны: «Гэтыя людзі [нападнікі] ніяк не адносяцца да нашага чата беларусаў у Вялікабрытаніі, але тым самым спрабуюць ачарніць слова «Надзея», нашу рэпутацыю ў Вялікабрытаніі».

У лонданскай паліцыі Бі-бі-сі сказалі, што ім паведамілі пра беспарадкі, якія адбываюцца каля пасольства Беларусі ў нядзелю каля 19.40 па мясцовым часе.

«Супрацоўнік [пасольства] паведаміў, што падвергся нападу і атрымаў траўму твару. Непадалёк быў затрыманы і ўзяты пад варту адзін мужчына», — заявілі ў паліцыі, дадаўшы, што падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0