Getty Images
Прадстаўнікі органаў аховы здароўя ЗША нагадалі, што не лічаць штам «амікрон» больш смяротным, але падкрэсліваюць неабходнасць бустарнай дозы вакцыны.
Амерыканскія цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў паведамілі, што штам «амікрон» стаў дамінуючым у ЗША. Паводле звестак за мінулы тыдзень, новы варыянт каранавіруса быў выяўлены ў больш чым 73% інфікаваных.





