Яго абвінавачвалі па двух крымінальных артыкулах: здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абраза Лукашэнкі (арт. 368 КК). На думку дзяржабвінавачвання, Вадзім наўмысна прынізіў Аляксандра Лукашэнку і зняважыў дзяржаўны сцяг праз публікацыі ў Інстаграме.

Вадзім працаваў на рынку «Карона» прадаўцом, рабіў рэкламу мясцоваму бізнэсу ў Інстаграме, наведваў судовыя працэсы па палітычных справах і дапамагаў палітвязням, нагадвае «Новы час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0