Камітэт прызнаў зварот прымальным і прыняў для разгляду па сутнасці. Такім чынам, да вырашэння пытання Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі змогуць знаходзіцца на тэрыторыі пасольства Швецыі,

паведамляецца на сайце прадстаўніка іх інтарэсаў Вадзіма Драздова.

У верасні мінулага года 47-гадовы Віталь Кузнечык і яго 29-гадовы сын Уладзіслаў ўдзельнічалі ў маршы салідарнасці ў Віцебску. Падчас разгону сілавікі павалілі бацьку на зямлю, пачалі збіваць. Сын заступіўся за бацьку, Кузнечыкі ўцяклі.

11 верасня яны пералезлі праз плот шведскага пасольства ў цэнтры Мінска, спадзеючыся атрымаць палітычны прытулак. З тых часоў яны жывуць на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва.

«Каб мы ведалі, што гэта зацягнецца надоўга». Ужо год, як бацька і сын Кузнечыкі жывуць у шведскай амбасадзе ў Мінску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0