У сустрэчы браў удзел таксама першы намеснік міністра, пасол пры Святым Прастоле Сяргей Алейнік, піша catholic.by.
«Асноўнымі тэмамі гутаркі сталі актуальнае становішча Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, узаемадзеянне Святога Прастолу і афіцыйнага Мінска, а таксама некаторыя іншыя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня. Па выніках абмеркавання бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў паведамленні.





