У зносінах Мінск — Гомель прызначылі дадатковыя цягнікі: №747 Гомель — Мінск адпраўленнем з Гомеля 26 снежня 2021 года, 2 і 9 студзеня 2022 года, №686/685 Мінск — Гомель — Мінск адпраўленнем з Мінска і Гомеля 2 студзеня 2022 года.

У зносінах Мінск — Брэст у навагоднія і калядныя святы будуць дадаткова курсіраваць наступныя цягнікі: №659 Мінск — Брэст праз Лунінец, Пінск адпраўленнем з Мінска 24 снежня 2021 года, №668/667 Брэст — Мінск — Брэст адпраўленнем з Брэста 2, 9 студзеня, з Мінска 3, 9, 10 студзеня 2022 года, №664 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста 9 студзеня 2022 года.

У зносінах Гродна — Орша — Камунары дадаткова прызначылі цягнікі №612/611 адпраўленнем з Гродна і Камунар 30 снежня 2021 года, 8 студзеня 2022 года.

Усяго на навагоднія і калядныя святы Беларускай чыгункай ужо прызначаныя 83 дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна, Мінск — Магілёў, Мінск — Пінск, Мінск — Камунары, Гродна — Орша — Камунары.

У міжнародных зносінах у святочныя дні дадаткова прызначаны цягнікі па маршрутах Мінск — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0