Згодна з праектам, новы артыкул КК 193-1 называецца «Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці».

Гэтыя дзеянні законапраект прапануе караць штрафам, або арыштам, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Артыкул 193-1 не будзе распаўсюджвацца на арганізацыі, якія прызнаныя экстрэмісцкімі і забароненыя, для гэтых выпадкаў ёсць артыкул 423-1.

Таксама дзеянне артыкула 193-1 не будзе распаўсюджвацца на дзейнасць арганізацый, па якіх прынята рашэнне аб прыпыненні іх працы. А таксама на дзейнасць арганізацый, звязаную з праходжаннем дзяржрэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку.

Людзі, якія добраахвотна спыняць дзеянні, што парушаюць артыкул 193-1, і заявяць пра гэта ў дзяржорганы, будуць вызваленыя ад крымінальнай адказнасці.

Нагадаем, у 2021 годзе ў Беларусі знішчылі сотні арганізацый грамадзянскага сектара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?