Вершы гэтыя кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко піша за кратамі для свайго маленькага сына Тамашыка. У Дзядулі пасяліўся сапраўдны Слон, сціплая Жабка святкуе дзень народзінаў, добры Сабака каля бака сустрэў сябра, а дзелавая Аса заляцела ў госці на гарбату.

Вершы загучалі галасамі народных артыстаў Беларусі Зоі Белахвосцік і Аляксандра Падабеда, маладых акцёраў Ірыны Якавец і Арсенія Гардзіенкі. А Youtube-канал «Бэйбус» з сябрамі адаптаваў творы пад яскравыя анімаваныя ілюстрацыі і запрашае ўсіх да прагляду кароценькіх паэтычных мульцікаў.

Усяго аўдыякніга ўмесціць у сабе 55 твораў для маленькіх і сівенькіх, 10 з якіх «Бэйбус» прэзентуе 23 снежня. Уключайцеся а 19-й гадзіне!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0