Delfi.lt

Delfi.lt

«Што тычыцца заяваў аб магчымым спыненні транзіту беларускіх угнаенняў, мы, вядома, былі гатовыя да такога развіцця падзей зыходзячы з абсалютна хаатычнай палітыкі Літвы на беларускім кірунку. Яшчэ з мая-чэрвеня мы рыхтаваліся ў тым ліку да такога варыянту, адпрацоўвалі альтэрнатывы. Калі хтосьці ў Літве лічыць, што гэта нанясе нейкую шкоду Беларусі, то магу з усёй адказнасцю заявіць, што галоўная шкода будзе нанесеная самой Літве. Вось такую ж шкоду краіна нанесла сабе палітычнай адмовай ад куплі беларускай электраэнергіі, якая абышлася б Літве як мінімум у два разы танней таго ўзроўню, па якім яны купляюць цяпер на аптовым рынку», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што калі Літва спыніць транзіт беларускіх угнаенняў, гэта будзе парушэннем усіх міжнародных абавязальніцтваў.

«Мы гэта без адказу не пакінем. Нам прыйдзецца прымаць меры ў адказ. Як вы ведаеце, беларускі экспарт у Літву складае каля $ 1 млрд, але ў асноўным гэта сыравіна і матэрыялы, якія набываюць літоўскія кампаніі для наступнай перапрацоўкі. Гэта тычыцца прадукцыі дрэваапрацоўкі, палімераў і гэтак далей. Калі мы спынім пастаўкі гэтых тавараў, пераарыентуем іх на іншыя рынкі, хай літоўскі бізнэс спытае ў свайго ўрада, як ён будзе вырашаць іх праблемы», — заявіў чыноўнік.

«Тым не менш мы ўсё ж такі мяркуем, што здаровы сэнс пераможа», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Скандал вакол пастаўкі беларускіх угнаенняў разгарэўся на пачатку снежня, калі пачалі дзейнічаць санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія». Гэтым разам пад забарону трапіла ўся прадукцыя беларускага прадпрыемства. Аднак угнаенні праз Літву, да Клайпеды, працягваюць паступаць, бо былі аплачаныя пастаўкі. Гэта выклікала скандал. Міністры замежных спраў і транспарту Літвы напісалі заявы аб адстаўцы, але захавалі пасады. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0