Акрамя таго, Івулін нібыта схіляў іншых да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і сам удзельнічаў у іх, «доўга і ўпарта парушаючы грамадскі спакой».
Дзеянні Івуліна кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён застаецца пад вартай. Журналісту пагражае да чатырох гадоў зняволення.
Справу перадалі пракурору для перанакіравання ў суд.
Аляксандр Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня і асуджаны на 30 сутак. Пасля яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
«У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі





