БелТА
Падчас свайго выступу перад чыноўнікамі ў Гомелі Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўзаемны тавараабарот Украіны з Літвой праз Беларусь сёлета склаў каля трох мільёнаў тон, у тым ліку праз гомельскі ўчастак мяжы.
«Я не разумею, чым літоўцы думаюць, напіраючы на нас. Мы закрыем гэты транзіт, няхай ездзяць праз Нямеччыну або паспрабуюць праз Польшчу — будзе ў тры разы даражэй», — сказаў ён.
«Прымем меры ў адказ», — Галоўчанка пра магчымае спыненне транзіту угнаенняў з боку Літвы





