Кругляк, падрыхтаваны да вывазу. Беларусь, 2021 год.
Цэны на драўніну амаль у два разы перавышаюць узровень 2020 года, піша «Уол-стрыт джорнал». Хоць ужо ў другой палове мінулага года цэны рэзка раслі.
Ф'ючарсы на пастаўку драўніны ў ЗША дасягаюць амаль $1100 за тысячу дошкавых футаў, меры вымярэння драўніны, прынятай у Паўночнай Амерыцы. Праўда, гэта ўсё яшчэ нашмат менш, чым на піку цаны — $1711,2 — на пачатку мая 2021-га.
Рост цэн на драўніну прывёў да павелічэння кошту будаўніцтва ва ўсім свеце.
Вытворцы драўніны, сярод іх Беларусь, рынуліся выкарыстоўваць выгадную каньюнктуру для максімізацыі прыбытку.
Рост цэн пачаўся ў сярэдзіне 2020 года. Аналітыкі звязвалі яго з ростам аб'ёмаў будаўніцтва прыватнага жытла ў ЗША пасля доўгага перыяду спаду, выкліканага банкруцтвам іпатэчных гігантаў у 2008 годзе. Цяперашні ж падскок цэн звязваюць з паводкамі ў Брытанскай Калумбіі, канадскім штаце, дзе вырабляюць шмат драўніны.
Белавежская, Налібоцкая, Галубіцкая — якія сакрэты хаваюць беларускія пушчы ФОТЫ
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы





