Анархістаў затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года. Іх вінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіліяў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці: ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконным абарот зброі.
А Дубоўскага і Аліневіча таксама і па. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.
Суддзя Вячаслаў Тулейка аб'явіў наступный выракі:
— Ігар Аліневіч — 20 гадоў;
— Сяргей Раманаў — 20 гадоў;
— Дзмітрый Разановіч — 19 гадоў;
— Дзмітрый Дубоўскі — 18 гадоў.
Праз год пасля затрымання ў Мінску пачалі судзіць анархістаў, якіх КДБ унёс у спіс тэрарыстаў. Працэс закрылі





