Жанчыну неўзабаве знайшлі і арыштавалі, пад вартай яе трымалі да самага суда. Абвінавачанне ёй выставілі па ч. 1 арт. 368 КК — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Паводле версіі следства, у момант званка жанчына была нецвярозай. Падобныя ўчынкі, яна нібыта рабіла ўжо не аднойчы. Маўляў, толькі цягам гэтага года Ціхамірава больш за сто разоў без патрэбы тэлефанавала ў міліцыю, у тым ліку ў нецвярозым стане, чым «ускладняла працу праваахоўнікаў і замінала іншым грамадзянам да іх звяртацца». Абвінавачаная віну прызнала.
Судзіла Ціхаміраву суддзя Ала Паўлоўская і прысудзіла ёй два гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля абвяшчэння прысуду жанчыну вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.
Жыхару Стаўбцоўскага раёна далі тры гады за пахавальныя кошыкі
КДБ: У Гомелі злавілі «тэрарыста», які падпаліў аўтамабіль міліцэйскага начальніка і пракалоў колы амаль 40 тралейбусаў





