Фота БелТА

Фота БелТА

Ягора затрымалі 5 мая. Сем месяцаў хлопца ўтрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале «АГСБ».

Аднак канчатковае абвінавачванне Ягору выставілі зусім па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

«Ягор у шоку», — распавяла крыніца Рускай службе Бі-бі-сі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд будзе абвешчаны ў найбліжэйшы час.

Судзяць расіяніна Дуднікава, яго пры затрыманні моцна збілі. Хлопцу пагражае да 12 год калоніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0