Закон прыняты на пасяджэнні казахстанскага Сената. 

Крыху раней прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў публічна казаў, што смяротнае пакаранне ў краіне павінна быць адмененае без ніякіх агаворак. Цяпер гэта аформлена і юрыдычна.

Мараторый на выкананне смяротных прысудаў дзейнічаў у Казахстане з 1 студзеня 2004 года. Перад тым за гады незалежнасці там было пакарана смерцю 536 чалавек. 

Цяпер з краін былога СССР смяротнае пакаранне афіцыйна не адмененае толькі ў Беларусі, Расіі і Таджыкістане. Але ў Расіі з 1996-га, а ў Таджыкістане з 2004 года дзейнічаюць мараторыі на яго прымяненне. Беларусь жа сёння — адзіная краіна не толькі Еўропы, але і былога Саюза, дзе смяротнае пакаранне рэальна прымяняецца.

«Дзеля павагі чалавечай годнасці». ЕС і Рада Еўропы заклікалі Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?