Крымінальная справа была распачатая ў мінулым годзе. Пад відэа пра разгон мірнай акцыі, якое размясціла ў сваім пасце ў «Аднакласніках» Вольга Карач, Аляксандр напісаў кароткі негатыўны каментар «на кол». Негатыўны каментар быў пад тым пастом далёка не адзіны, усяго іх набралася 1870. Але даішнік з Ганцавіч Ігар Вольніч вырашыў звярнуць увагу менавіта на гэты.

Гэты эпізод з удзелам Ігара Вольніча выклікаў абурэнне і эмоцыі ў многіх людзей

Гэты эпізод з удзелам Ігара Вольніча выклікаў абурэнне і эмоцыі ў многіх людзей

Вольніча, за «абразы» якога судзілі людзей і раней, падчас суда апыталі па скайпе. Ён сцвярджаў, што каментар Кандорскага прычыніў яму такія «крыўду, сорам, горыч, абурэнне», што давялося нават звярнуцца па дапамогу да псіхолага. У якасці маральнай кампенсацыі Вольніч запатрабаваў 1500 рублёў.

У ходзе следства каментар адправілі на лінгвістычную экспертызу, якая канстатавала, што ў ім «няма элементаў агрэсіі і закліку да гвалту». Але дзяржабвінаваўца палічыў, што ў адносінах да Вольніча здзейснілі злачынства, «выяўленае ва ўзбуджэнні палітычнай варожасці»

У выніку Аляксандра Кандорскага прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд вынесла суддзя Ірына Прадун, прозвішча дзяржаўнага абвінаваўцы — Папоў.

Жыхара Віцебска асудзілі за абразу даішніка на старонцы Вольгі Карач

За абразу даішніка з вядомага фота жыхару Жлобіна далі тры гады хатняй хіміі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0