corriere.it

corriere.it

Іспанія адмяніла каранавірусныя абмежаванні яшчэ на пачатку лета, але цяпер, калі колькасць заражэнняў зноў б'е рэкорды, вяртае некаторыя з іх. 20 снежня ў краіне было зарэгістравана 79 тыс. новых заражэнняў каранавірусам, за апошнія суткі — 60 тысяч. Прыкладна палова выпадкаў, паводле папярэдніх ацэнак, прыпадае на «амікрон», піша Бі-бі-сі.

Таксама ў Каталоніі суд у чацвер пацвердзіў правамернасць рашэння мясцовых уладаў увесці начную каменданцкую гадзіну. Цяпер каталонцам забаронена выходзіць з дому з гадзіны ночы да шасці раніцы.

У чацвер аб вяртанні абавязковых масак на вуліцы з-за «амікрона» і ўзлёту колькасці заражэнняў абвясціў і міністр аховы здароўя Італіі Раберта Сперанца.

Акрамя звычайных масак на вуліцы, італьянцы цяпер павінны будуць мець маскі павышанай ступені абароны, узроўню FFP2, у кінатэатрах, тэатрах і на стадыёнах.

Акрамя таго, урад Італіі вырашыў забараніць усе масавыя святкаванні Новага года і зачыніць дыскатэкі і клубы да 31 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0