«Джэймс Уэб» — унікальны па сваіх маштабах праект, на які выдаткавалі астранамічныя 10 млрд даляраў. JWTS распрацаваны для даследавання таямніц Сусвету. Некалькі разоў старт запуску тэлескопа адкладваўся, а бюджэт праекта істотна ўзрастаў з-за беспрэцэдэнтнай складанасці праекта.

Запуск адбыўся са стартавага комплексу на касмадроме Куру ў Французскай Гвіяне (заморскі дэпартамент Францыі ў Паўднёвай Амерыцы).

Тэлескоп James Webb распрацавала NASA сумесна з Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ESA) і канадскім касмічным агенцтвам (CSA).

JWTS з'яўляецца арбітальнай інфрачырвонай абсерваторыяй, закліканай замяніць легендарны тэлескоп Hubble, які з 1990 года маральна састарэў.

Новы тэлескоп у сто разоў магутнейшы за Hubble і можа «бачыць» на адлегласці больш за 13 млрд светлавых гадоў. Ён здольны зафіксаваць выгляд далёкіх галактык, робіць гэта з дапамогай цеплавых хваль, а не бачнага спектру светлавых прамянёў. Да зямлі святло вельмі аддаленых аб'ектаў проста не даходзіць, паколькі рассейваецца сярод касмічнага пылу.

Пасля запуску тэлескопа спатрэбіцца да двух тыдняў, каб раскрыць сонечныя батарэі, антэну для сувязі з зямлёй, сонцаахоўны экран, асноўнае люстэрка і іншыя складнікі.

Прыблізна праз месяц тэлескоп павінен выйсці на так званы пункт Лагранжа на адлегласці больш за мільён кіламетраў ад Зямлі, знаходжанне ў якім забяспечыць апарату ўстойлівы рух сінхронна з Зямлёй.

Яшчэ два месяцы спатрэбяцца для поўнай наладкі тэлескопа і падрыхтоўкі да працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0