«Мы страцілі таленавітага артыста. Яго сыход — цяжкая і незаменная страта для ўсіх нас», — гаворыцца ў паведамленні на сайце тэатра.

Віталь Быкаў нарадзіўся 26 чэрвеня 1941 года ў Даўгаўпілсе ў Латвіі. У 1964 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кіно, перабраўся ў Мінск. У Тэатры імя Горкага працаваў з 1972 года, там сыграў больш за 60 роляў. Сярод якіх: Гаўрыла — «Гарачае сэрца» А. Астроўскага, Чорт — «Птушкі нашай маладосці», Дональбайн — «Макбет», Роберт — «Трохграшовая опера» Б. Брэхта, Гільдэнстэрн — «Гамлет», Каландзёнак — «Знак бяды» ды інш.

Сыграў таксама некалькі роляў у кіно, у тым ліку дырэктара дзіцячага дома ў культавых «Корціку» і «Бронзавай птушцы», Свянткоўскага ў «Знаку бяды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0