Паводле інфармацыі АГП, Казлоў сам прыйшоў у Цэнтральны РАУС да 18.00 па позве. Яго праводзілі таварышы.

Напярэдадні арышту Казлоў сказаў:

«Гэта крымінальная справа, у якой адсутнічае крымінал. Наогул. Прысуд заснаваны на глыбакадумных намёках, а не якіх-небудзь фактах. Гэта яшчэ адзін ганебны прысуд. Я не збіраюся нікуды з'язджаць, не маю намеру пакідаць сваю краіну. Прайду гэты шлях разам з беларусамі».

Абарона Мікалая Казлова падавала на апеляцыю, аднак другая інстанцыя пакінула прысуд у сіле. Наступную скаргу суд яшчэ не разглядаў, але гэта не перашкодзіла адправіць Казлова адбываць пакаранне.

«У аднамесным карцары так і сядзелі: я і шасцёра бамжоў». Лідар АГП пра 15 сутак на Акрэсціна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0