Саркафаг фараона Аменхатэпа I у Егіпецкім музеі ў Каіры

Мумію выявілі ў 1881 годзе ў грабніцы Дэйр-аль-Бахары ў Луксоры і не сталі здымаць з яе ільняныя пялюшкі, якія захаваліся практычна ў «ідэальным» стане. Зараз Мумія Аменхатэпа I захоўваецца ў Егіпецкім музеі ў Каіры.

Мясцовыя навукоўцы вырашылі даследаваць парэшткі фараона з дапамогай камп'ютарнай тамаграфіі, каб атрымаць уяўленне, як ён выглядаў, якія былі прычыны яго смерці і стан здароўя на яе момант. Пры дапамозе тамографа ім удалося зазірнуць пад пахавальныя бінты і ўпершыню ўзнавіць аблічча муміі пад ім. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Frontiers in Medicine.

Як высветлілі навукоўцы, на момант смерці Аменхатэпу I было 35 гадоў, а ягоны рост складаў прыкладна 168,5 сантыметраў. Твар фараона быў авальным з вузкім падбародкам і невялікім носам. Яго валасы, мяркуючы па некалькіх захаваных пасмах, кучаравіліся, а мочка левага вуха была праколатая. Даследчыкі таксама адзначылі, што ў фараона захаваўся поўны набор зубоў. Пад палатном навукоўцы таксама выявілі 30 амулетаў і упрыгожанняў, у тым ліку металічны, як мяркуецца, залаты пояс, вышываны пацеркамі.

Прычыну смерці аўтарам даследавання высветліць не ўдалося, аднак яны зафіксавалі пасмяротныя пашкоджанні і сляды рэканструкцыі. Лічыцца, што фіванскія жрацы XXI дынастыі аднавілі і перапахавалі мумію Аменхатэпа I пасля разрабавання першапачатковай грабніцы.

У арміі ЗША з’явіўся робат. Пакуль што ён працуе на кухні

У космас запусцілі ўнікальны касмічны тэлескоп, які каштаваў 10 мільярдаў даляраў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?