«Пры атрыманні вамі даходаў ад здачы ўнаём жылых або нежылых памяшканняў рэкамендуем загадзя зрабіць выплату падатку за студзень 2022 года па новых стаўках у тэрмін не пазней за 3 студзеня 2022 года», — гаворыцца ў паведамленні МПЗ.
Стаўкі ўстанаўліваюцца ў Падатковым кодэксе, новая версія якога яшчэ афіцыйна не апублікаваная і не набыла моц. Але ў МПЗ адзначылі, што новыя стаўкі «павялічваюцца на прагнозны ўзровень інфляцыі на 2022 год».
Стаўкі падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах на 2022 год





