Падчас спрэчак пракурор заявіў, што праваабарончы цэнтр «ажыццяўляе сваю фінансавую дзейнасць непразрыста». Прадстаўнік ведамства таксама адзначыў, што, на думку Генпракуратуры, «Мемарыял» дэманструе «ўстойлівае грэбаванне Канстытуцыяй Расіі і законамі».

Вярхоўны суд 28 снежня прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Міжнароднага Мемарыяла» па аналагічным іску Генпракуратуры. Прадстаўнікі «Мемарыяла» заявілі, што абскардзяць рашэнне, і падкрэслілі, што знойдуць законныя спосабы для працягу працы, паведамляе meduza.io.

У падтрымку «Мемарыяла», што дзейнічаў больш за 30 гадоў, выступалі дзясяткі расійскіх і міжнародных арганізацый, палітыкаў, дзеячаў навукі і культуры. Сярод іх — лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў і першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

***

«Мемарыял» быў створаны ў 1987 годзе аднадумцамі, якія хацелі ўвекавечыць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій савецкай эпохі.

Сябры руху займаліся зборам подпісаў для стварэння помніка і мемарыяльнага комплексу ахвярам рэпрэсій, праводзілі вулічныя дэманстрацыі, выставы і навуковыя семінары па тэме дзяржаўнага тэрору.

Першым старшынёй рады «Мемарыяла» стаў акадэмік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Андрэй Сахараў.

«Мемарыял» выдае кнігі пра гісторыю рэпрэсій, спрабуе дамагчыся пастаяннага доступу да архіваў. 

Паралельна з працай над зборам інфармацыі аб рэпрэсаваных «Мемарыял» стаў займацца праваабарончай дзейнасцю, у ліку іншага — пералікам і падтрымкай палітычных зняволеных у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0