Згодна з матэрыяламі справы, «абвінавачаная сумесна з іншымі асобамі, у тым ліку замежнымі грамадзянамі, стварыла і адміністравала шэраг тэлеграм-каналаў. Іх дзейнасць была накіраваная на дыскрэдытацыю ўлады Беларусі і яе праваахоўнага блока, распальванне сацыяльнай варожасці, а таксама арганізацыю злачынстваў у дачыненні да асобных катэгорый грамадзян».

Адзначаецца, што былі размешчаныя персанальныя звесткі не менш чым 238 чалавек, сярод якіх — супрацоўнікі органаў унутраных спраў, пракурорскія работнікі, суддзі, іншыя дзяржаўныя служачыя, а таксама журналісты.

Паведамляецца, што падчас папярэдняга расследавання Сафія выканала абавязацельствы, «прадугледжаныя заключаным з ёй дасудовым пагадненнем аб супрацоўніцтве, таксама яна прыняла меры да выплаты даходу, атрыманага злачынным шляхам».

Раней стала вядома, што яна напісала прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Сафія Сапега была затрыманая 23 мая разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў Мінску рэйса Ryanair Афіны — Вільня.

«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0