Гарадзейскі цукровы камбінат
Самы вялікі тэрмін у былога дырэктара Гарадзейскага завода: Міхаіл Крыштаповіч атрымаў 13 гадоў турмы. Мікалай Пруднік (Слуцкі завод), Дзмітрый Ягораў (Скідзельскі), Віктар Міронаў асуджаныя на 11 гадоў, Анатоль Гладкі (Жабінкаўскі) — 8 гадоў.
Бізнэсовец з Масквы Сяргей Кананенка атрымаў 7 гадоў, экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі (Масква) Дзмітрый Кірылаў — 7,5 гадоў, паведамляе «Спутнік».
Суд таксама пастанавіў спагнаць з часткі абвінавачаных больш за 11 млн рублёў (каля $ 4,4 млн).
Усім дзесяці фігурантам справы, якую раней расследавала КДБ, былі выстаўленыя абвінавачванні ў атрыманні, дачы хабараў, а таксама ў пасярэдніцтве пры атрыманні хабараў. Расследаванне доўжылася больш за год.
Пра цукровую справу стала вядома на пачатку мінулага года, калі 24 студзеня 2020 года ў небе над Польшчай развярнулі самалёт «Белавія», што ляцеў з Мінска ў Мюнхен. Самалёт пасадзілі ў Гродне, гэтым рэйсам Міхаіл Крыштаповіч ляцеў у адпачынак. Праз некалькі дзён стала вядома, што затрымалі дырэктараў астатніх чатырох беларускіх цукровых заводаў.
БТ паказала фільм пра «цукровую справу». У чым абвінавачваюць дырэктараў?
КДБ адпусціў галоўнага змагара са злодзеямі ў законе Уладзіміра Ціхіню пад падпіску аб нявыездзе





