Кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалай Брэдзелеў быў затрыманы 10 снежня і асуджаны да адміністрацыйнага арышту. Працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары, на сённяшні дзень звестак пра ягоны працэсуальны статус няма.

Анатоль Шалковіч стаў папулярным з-за сваёй заявы ў відэароліку, распаўсюджаным МУС, у якім казаў пра любоў да белага і чырвонага колераў, прыводзячы ў прыклад памідоры са смятанай. Ён быў затрыманы 11 лістапада і неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам.

Таццяна Батура была затрыманая 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі хацела трапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгі Залатар. Абыходзіліся з ёй жорстка, яна была тройчы запар асуджаная да адміністрацыйнага арышту.

Не выйшла на волю Таццяна і сёння, пасля заканчэння 45 сутак зняволення. Блізкія чакалі яе каля Акрэсціна дзве гадзіны, але так і не дачакаліся. Пасля неаднаразовых зваротаў маці да супрацоўнікаў ізалятара яны адказалі, што Таццяну ўжо нібыта вызвалілі. Апошнім часам такое «вызваленне» азначае, што па выхадзе дзяўчыну сустрэлі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУСа і адвезлі на «прафілактычную гутарку».

Так і аказалася: у Фрунзенскім РУУСе блізкія даведаліся, што на Таццяну складзены ўжо чацвёрты запар пратакол, але па якому артыкулу — невядома. Меркавана, заўтра над дзяўчынай адбудзецца чарговы суд.

Гл. таксама:

Рыгор Кастусёў і яшчэ пяць чалавек прызнаныя палітвязнямі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0