Дар'я Далідовіч. Фота з Фэйсбука Сяргея Далідовіча

Далідовіч напісаў:

«Федэрацыя зрабіла падарунак на Новы год: дэактывавала фіскод дачцы Дар'і і адхіліла на год ад спаборніцтваў. Падставы? Кажуць, шпурляла прызы на спаборніцтвах, паводзіла сябе неадпаведным спосабам для спартсмена. Рашэннем трэнерскай рады, кажуць, аднагалосна прынята рашэнне. Нашай трэнерскай тусоўцы — прывітанне! Праз 2,5 месяцы пасля ўзнагароджання. Без тлумачэнняў ад спартсменкі. Усё геніяльнае проста! Міма юніёрскага ЧС і Еўрапейскага фестываля моладзі. Дзіця ў слязах. Краіна для жыцця».

Раней Далідовіч расказваў, што Дар'і, таксама, як і ён сам, лыжніцы, на Мінскім Кубку па лыжаролерах у кастрычніку замест прыза за першае месца, якое яна рэальна заняла, аддалі толькі за трэцяе. Тады яна ад гэтага прыза адмовілася.

Сам Сяргей Далідовіч вядомы прынцыповай грамадскай пазіцыяй. Ён неаднаразова выказваўся супраць гвалту, падпісаў ліст за сумленныя выбары, абараняў нацыянальную сімволіку.

Лыжнік Далідовіч: Ці фашыст я, калі выступаў у Лілехамеры ў 1994 годзе пад гэтым сцягам?

«Раю ўсім: ганяйце ва ўсю моц!» Гутарка з найлепшым беларускім лыжнікам часоў незалежнасці Сяргеем Далідовічам

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру