Касцёл можна наведаць ва ўсе дні, акрамя панядзелка, з 10.00 да 17.00 гадзінаў. Святая імша па буднях будзе ладзіцца а 18-й гадзіне, па суботах і нядзелах — а 12-ай гадзіне.

11 мая ў Будслаўскім касцёле здарыўся моцны пажар, у выніку якога ў храме абваліўся дах, а вада, што прымянялася пры тушэнні, пашкодзіла сцены, падлогу і мэблю. Кіраўніцтва Каталіцкай царквы ў Беларусі неадкладна звярнулася па фінансавую дапамогу да людзей.

Людзі адгукнуліся і сабралі больш за 1,1 мільёна рублёў. Апошнія 3 тысячы — на Калядным кірмашы, які прайшоў у мінскім касцёле Святога Роха некалькі дзён таму. 

Таксама шматлікія валанцёры дапамагалі ў разборы пасляпажарных завалаў і падчас будаўнічых работ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0