Скрыншот «пакаяннага» відэа
Святлана Ціханоўская ў сваім лісце звярнула ўвагу, што прымусовыя паказанні і прызнанні ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН супраць катаванняў кваліфікуюцца як катаванне. Яна заклікала прыняць меры для таго, каб спыніць дэманстрацыю падобных ролікаў.
Ціханоўскай адказаў віцэ-прэзідэнт кампаніі Google Каран Бхаціа. Ён паведаміў, што ўсе названыя рэкламныя аб'явы былі выдаленыя, а акаўнты, якія іх размяшчалі, не змогуць надалей размяшчаць прапагандысцкую рэкламу.
Таксама ён прапанаваў арганізаваць сустрэчу паміж камандай офіса Ціханоўскай і камандай Google, каб абмеркаваць, як прадухіляць падобныя сітуацыі ў будучыні.





