Але калі казаць пра першы месяц беларускай зімы, то тэмпература паветра ўпершыню за 9 гадоў была ніжэй за кліматычную норму, паведамілі БЕЛТА ў Белгідрамеце.

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала -3,5°С, што ніжэй за кліматычную норму на 0,2°С. Упершыню за 9 гадоў сярэдняя тэмпература паветра за месяц была ніжэйшай за норму, да гэтага з 2013 года адзначаліся адхіленні ў бок плюсу.

Максімальная тэмпература паветра ў снежні адзначана на станцыі Высокае 31 снежня — + 9,5°С.

Ноччу на працягу месяца было ад мінус 15 да мінус 1, а ў самыя цёплыя ночы на тэрмометры адзначаліся плюсавыя значэнні. Мінімальнае значэнне тэмпературы -23,5°С было зафіксавана на станцыі Езярышча 8 снежня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру