Зміцер Усхопаў
«Супрацоўнікі міліцыі сумесна са следчымі ўстанавілі дачыненне знаёмых памерлага да незаконнага абароту наркотыкаў», — гаворыцца ў заяве МУС, апублікаванай 4 студзеня ў афіцыйным канале.
Паведамляецца, што ў гаражы і дома ў двух сяброў Усхопава 27 і 28 гадоў знайшлі прыкладна кілаграм марыхуаны. Наркотык нібыта быў у пакетах і іншых ёмістасцях.
Маладыя людзі затрыманыя, іх імёны не называюцца.
Праваабаронцам 4 студзеня стала вядома пра як мінімум чацвярых затрыманых у Рэчыцы блізкіх сяброў Зміцера Усхопава. Гэта Аляксей і Ганна Давыдковы, Аляксандр Снапкоў ды Ілля Бракарэнка.
Іх чакалі ў гэты дзень на пахаванні, у тым ліку для дапамогі. Але раніцай яны не выйшлі на сувязь.
Як даведалася «Наша Ніва», затрымалі сяброў Усхопава учора ўвечары, 3 студзеня. Маладыя людзі стаялі ля пад’езда, дзе жыў Зміцер Усхопаў. Аляксандра і Іллю там і ўзялі. Аляксей сышоў раней сустракаць жонку Ганну, дзе менавіта іх затрымалі — невядома. У пары двое маленькіх дзяцей.
Чытайце таксама: Следчы камітэт агучыў дэталі экспертызы па справе Усхопава. Але яны не тлумачаць прычыны смерці
«Наколькі можна сказаць па колеры — пашкоджанні свежыя». Што кажуць судмедэксперты пра смерць мужчыны з Рэчыцы
З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы
У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр затрыманы міліцыянтамі мужчына. Сваякі: Яго да смерці збілі ў РАУСе





