Фотаздымкі Паўла Максімава
«Наша Ніва» звярнулася ў Віцебскі гарвыканкам.
У аддзеле архітэктуры і горадабудаўніцтва супакоілі: ніякай палітыкі ў гэтым няма, хутка герб вернецца.
«Яго забралі на рамонт: герб ці то пагнулі, ці то нешта такое з ім здарылася. Недзе з тыдзень будуць яго аднаўляць», — растлумачылі чыноўнікі.
Герб Віцебскай Вобласці быў зацверджаны ўказам Лукашэнкі ў 2009 годзе.





