У Аўстраліі анулявалі візу топ-тэнісісту Джокавічу. Яго збіраюцца дэпартаваць з-за адсутнасці прышчэпкі
Сербу Новаку Джокавічу дазволілі ўдзельнічаць у Australian Open, нягледзячы на адсутнасць вакцынацыі, неабходнай для ўсіх удзельнікаў. Замест прышчэпкі Джокавіч аформіў медадвод, што выклікала хвалю абурэння ў Аўстраліі, жыхары якой перажылі не адзін жорсткі лакдаўн з-за кавіду.
Пасля прылёту ў Мельбурн высветлілася, што ў тэнісіста няправільна аформленая віза. Серба затрымалі і адвялі ў асобны пакой пад ахову паліцыі. Як паведамляюць СМІ, Джокавіч не змог растлумачыць прычыну, па якой яму дазволілі не вакцынавацца, таму было прынятае рашэнне ануляваць візу і дэпартаваць тэнісіста з краіны.
Факт анулявання візы пацвердзіў прэм’ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ