Беларускія ўлады сталі выкарыстоўваць крымінальны пераслед у якасці асноўнага інструмента для абмежавання грамадзян у іх праве на свабоднае выказванне меркавання, на свабоду мірных сходаў і на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў з дапамогай канкурэнтных выбараў.

З вядомых праваабаронцам 1285 асуджаных за 2021 год, пазбаўленне волі ўжывалася да 537 фігурантаў, што ў адсоткавых суадносінах складае 41,8 %.

З вядомых ПЦ «Вясна» 1285 асуджаных суадносіны мужчын і жанчын склалі 81,8% і 18,2 % адпаведна. 

Больш за ўсё асуджаных па палітычных крымінальных справах зафіксавана ў Мінску (388) і Брэсцкай вобласці (351), што ў адсоткавых суадносінах складае 57,5 % ад агульнай колькасці асуджаных за мінулы год.

Абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») суды ўжылі ў 23,7 % выпадкаў асуджэння ці да 305 фігурантаў на агульную суму 673 гады 1 месяц. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») суды ўжывалі ў 29,5 % выпадкаў асуджэння да 379 фігурантаў. Сумарна пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі» суды вынеслі на 740 гадоў і 6 месяцаў. 29 фігурантаў (2,3%) былі асуджаныя да арышту, што ў агульнай суме склала 6 гадоў 2 месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0