7 студзеня надвор'е сфарміруе халодная няўстойлівая паветраная маса. Ападкі ў выглядзе кароткачасовага снегу выпадуць на большай частцы Беларусі ў начны час і захаваюцца днём на поўначы краіны. Магчыма слабая завіруха, на дарогах — галалёдзіца, вецер будзе заходні парывісты.
Уначы мінімальная тэмпература ад -4°С па паўднёвым захадзе да -13°С па поўначы Беларусі. Днём да 6 градусаў марозу.
У суботу 8 студзеня на працягу сутак будзе пераважна без ападкаў, невялікі кароткачасовы снег прагназуецца толькі ноччу і раніцай у асобных раёнах Віцебскай вобласці.
Уначы ў розных абласцях Беларусі сіноптыкі абяцаюць да —4…—10°С з пахаладаннем пры праясненнях да —11…—14°С. Дзённая тэмпература паветра будзе вагацца ў межах 0…—5°С.
Месцамі чакаецца слабы туман.
У нядзелю 9 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны выпадзе снег, па паўднёвым усходзе магчыма слабая мяцеліца.
Начная тэмпература паветра складзе —4…—9°С, пры праясненнях апусціцца да —11°С. Днём трохі пацяплее - да 0 … —6 ° С.
На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.





