Пра гэта заявіў в.а. міністра ўнутраных спраў краіны Ерлан Тургумбаеў у эфіры тэлеканала «Хабар 24».
Распачалі 125 дасудовых расследаванняў.
Нагадаем, пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня. Амаль ва ўсіх буйных гарадах Казахстана адбыліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сілавікамі.
5 студзеня ўрад Казахстана адправілі ў адстаўку.
5 студзеня ў Казахстане працягваліся сутыкненні, у Алматы людзі захапілі акімат (гарадскую адміністрацыю). Пасля стала вядома аб захопе аэрапорта Алматы. Улады горада пачалі «антытэрарыстычную аперацыю». Надзвычайнае становішча было ўведзенае на ўсёй тэрыторыі Казахстана.
5 студзеня прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся да АДКБ з просьбай увесці войскі для барацьбы з «тэрарыстамі».
Такаеў даў указанне арміі страляць на паражэнне па мітынгоўцах.
У краіне былі забітыя і параненыя дзясяткі людзей, як з аднаго, так і з іншага боку.





